Серада25 лістапада
+2°Брэст · заўтра -2…+1°
$2,9954▼0,0016€3,2737▼0,014110 zł7,3392▼0,0412Курс НБРБ
Беларускія ўлады дэманструюць новы віток міралюбнасці ў дачыненні да Польшчы

Беларускія ўлады дэманструюць новы віток міралюбнасці ў дачыненні да Польшчы

15:59 05 верасня 2023 ·
4 верасня з’явілася інфармацыя, што Польшча аднавіла запіс на выдачу турыстычных віз для беларусаў. З процілеглага боку таксама нечакана «адлягло» — міністр абароны РБ Віктар Хрэнін заявіў, што лічыць парушэнне польскім верталётам беларускай мяжы не правакацыяй, а памылкай пілотаў, маўляў, рэч у нізкай падрыхтоўцы лётчыкаў.

Што адбываецца, і ці працягваюць Мінск і Варшава абменьвацца сігналамі на шляху змяншэння эскалацыі?

— Не думаю, што выдача турыстычных віз, калі яна насамрэч аднавілася, — гэта добрая навіна для афіцыйнага Мінску, — зазначыў палітолаг, дырэктар інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч у экспрэс-каментары.

Паколькі Польшча —папулярны накірунак сярод беларусаў, то адноўленая выдача віз, наадварот, можа стварыць для беларускіх уладаў пэўныя праблемы. Людзі будуць выязджаць з турыстычнымі мэтамі, але ёсць і ўскосная пагроза павелічэння міграцыі ў гэты бок.

Канешне, калі мы кажам пра імпарт, тут ёсць пэўныя амбівалентнасць: з аднаго боку, могуць везці тое, што нельга ўвозіць афіцыйна, але, з другога боку, увоз такіх тавараў павялічыць канкурэнцыю на ўнутраным рынку, а з краіны будзе выцякаць валюта — усё гэта мы бачылі ўжо вельмі даўно ў гандлі і стасунках паміж дзвюма краінамі.

Таму выдача турыстычных віз — гэта ў лепшым выпадку нейтральная для Мінска навіна, у пэўнай ступені нават негатыўная.

На думку палітолага, падобнае рашэнне не варта звязваць з падзеямі апошніх тыдняў, калі ў слоўных інтэрвенцыях з абодвух бакоў, больш з беларускага, адбываецца пэўнае зніжэнне градусу і змяншэнне напружанасці.

— Бо калі гаворка ідзе пра такія працэдуры, як выдача візы, павелічэнне колькасці іх выдачы, — гэта патрабуе доўгай падрыхтоўкі, каб мець магчымасць апрацаваць большую колькасць запытаў. Таму, хутчэй за ўсё, калі такое рашэнне сапраўды прынятае і Польшча будзе выдаваць больш турыстычных візаў, яно рыхтавалася задоўга да сённяшняга дня і не можа быць наўпрост звязанае з падзеямі, якія адбываліся ў апошнія тыдні.

А вось нечакана «лагодная», мяккая рэакцыя Мінабароны РБ, наадварот, акурат гэтымі прычынамі і тлумачыцца, працягвае эксперт:

— Гэта якраз такі ўпісваецца ў агульную логіку таго, як развіваюцца стасункі з польскім бокам. Бачнае жаданне крыху знізіць градус напружанасці, і мяккая рэакцыя, досыць стрыманая заява Хрэніна выглядае лагічнай.

 

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

18 лістапада 2026 12:46

Польшча ў кастрычніку радзей давала беларусам абарону

Грамадзяне Беларусі, якія дабіваліся абароны ў Польшчы ў кастрычніку 2026 года, атрымалі 58 адмоваў, а 15 спраў прыпынілі. Статус бежанца атрымалі 20 чалавек, яшчэ…

08 лістапада 2026 14:38

Еўропа хоча гаварыць з Расіяй. Але палітолаг забыў удакладніць, пра што менавіта

Асобныя дыпламатычныя ініцыятывы еўрапейскіх лідараў ужо падаюць як змену стаўлення Еўропы да Расіі. Палітолаг Дзяніс Дзянісаў тлумачыць гэта празрэннем еўрапейскіх палітыкаў, якія нібыта ўсвядомілі…

08 лістапада 2026 13:33

Бітва за сякеру Лукашэнкі

Пішучая брація дзяржСМІ змагаецца за бясцэнны прыз — працоўную сякеру Аляксандра Лукашэнкі з яго асабістым аўтографам. Дзеля такой узнагароды работнікі дзяржаўных СМІ змянілі пёры…

08 лістапада 2026 01:01

Ад Ліберыі да Кітая праз Якуба Коласа. Як тлумачаць, чаму ў Беларусі не патрэбныя палітычныя партыі

Спачатку нам распавядаюць, што заходнія выбары купляюць мільянеры, потым абвяшчаюць кітайскіх камуністаў узорам сумленнасці, а ў фінале высвятляецца, што самім беларусам дастаткова моцнага прэзідэнта…