Аўторак24 лістапада
+2°Брэст · заўтра +1…+2°
$2,9946▼0,0024€3,2863▼0,001510 zł7,3739▼0,0065Курс НБРБ
Ці ўратуе Расія эканоміку Беларусі і што будзе з прадпрымальніцтвам?

Ці ўратуе Расія эканоміку Беларусі і што будзе з прадпрымальніцтвам?

12:02 13 чэрвеня 2023 ·
Паводле словаў эканаміста Ўладзіміра Кавалкіна, “сучасная эканоміка не пра станкі і будынкі — а пра навуку і даследаванні. А гэта Беларусь і Расія купіць не змогуць”.

Эканаміст разважае наконт 16 сумесных праектаў, якія зацвердзілі Беларусь і Расія. Гэтыя праекты тычацца машына- і станкабудаўніцтва, мікраэлектронікі і разлічаныя на 3 млрд рублёў. Кавалкін лічыць, што такі «саюз» Беларусі і Расіі ўвогуле ніяк не ратуе сітуацыю ў беларускай эканоміцы.

— Гэта адрэналінавы ўкол на год-паўтары. І для ўсялякіх карупцыянераў, якія будуць гэтыя грошы траціць, каб набыць новыя машыны, але не ведаю, дзе яны змогуць іх купіць. Пабудаваць новая будынкі — такая звычайная мадэрнізацыя па-савецкі: давайце пабудуем новы завод, завязём туды нейкія станкі і абсталяванне. Але сучасны бізнес і сучасная эканоміка ўжо не пра станкі і не пра гэтыя будынкі — гэта пра навуку, ноў-хаў і даследаванні. Вось гэта яны купіць не змогуць, гэта абсалютна дакладна, бо да іх ніхто не паедзе працаваць.

Купіць нейкае абсталяванне, напрыклад, у Кітаі — гэта будзе абсталяванне, якое з’яўляецца копіяй не самага апошняга абсталявання амерыканскага ці еўрапейскага. Бо ёсць патэнты, якія трэба абыходзіць, то бок каб амерыканскія ці еўрапейскія партнёры не падалі ў суд, трэба пачакаць адно, два, тры пакаленні і зрабіць нешта такое, пасля гэтага зрабіць нейкую копію і пасля прадаць гэтае абсталяванне. Гэта будзе такі тэхнічны ўклад як у пачатку 90-х, не сучаснае абсталяванне.

І што яны з гэтым будуць рабіць, куды яны гэту мікраэлектроніку будуць ставіць? Хіба што ў ракеты, але іх на экспарт прадаваць немагчыма, асабліва зараз. Яны не змогуць канкурыраваць ні па якасці з ЕЗ, ні па цане з Кітаем. Пабудуюць завод і будзе ён стаяць.

Гэта стары савецкі спосаб мадэрнізацыі эканомікі — давайце купім станкоў і на іх будзем нешта рабіць. Але гэты ўклад эканомікі памёр дзесьці у 1970-х гг.

Нядаўна чыноўнікі раскрытыкавалі новы законапраект для прадпрымальнікаў, самазанятых і фізічных асоб, які дэпутаты прынялі ў першым чытанні. Кавалкін паразважаў, чаму так:

— Мо іх нехта папрасіў раскрытыкаваць. Яны гэтаму вучацца ў расійскіх партнёраў. Расійская прапаганда прыязджае да Беларусі, нечаму вучыць беларускіх прапагандыстаў і дэпутатаў. Яны там працуюць так: раздзяляюць нейкую тэму на некалькі накірункаў і закідваюць мэсаджы ў розныя бакі, а потым глядзяць, які лепей заходзіць публіцы. У нас таксама можна будзе пайграць у такую гульню: вось ты сёння апазіцыянер, а ты — кансерватар-лукашэнкавец. Заўтра памяняецеся.

Па-другое, на гэта ёсць аб’ектыўныя прычыны. У сітуацыі, калі краіна пад санкцыямі, іпэшнікі і малы бізнес — адзінае, што дазваляе абыходзіць гэтыя санкцыі. То бок каб прывезці ў Беларусь нейкія станкі, трэба гэта рабіць рукамі пранырлівых людзей. З аднаго боку рэжым давіць на іпэшнікаў, бо гэта спекулянты, з іншага боку, вось, не працуе станок без нейкай дэталі, трэба, каб яе прывезлі. То бок няхай будуць, але няшмат і падкантрольныя, — кажа Уладзімір Кавалкін.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

08 лістапада 2026 21:12

Каму цяпер патрэбны крухмальны завод у Драгічыне?

Частка работнікаў Драгічынскага крухмальнага завода рызыкуе застацца без працы. Прыватны ўласнік мае намер адмовіцца ад прадпрыемства, а вытворчы комплекс можа неўзабаве зноў перайсці дзяржаве. Цяпер на заводзе працуюць каля 100…

27 кастрычніка 2026 19:21

Брестская область укрепляет торговлю с Узбекистаном

Белорусские компании закупают у узбекских партнёров хлопчатобумажную пряжу и готовые текстильные изделия. За последние пять лет товарооборот Брестской области и Узбекистана вырос более чем…

25 кастрычніка 2026 19:04

“Геостратег” Путин нашёл причину европейских бед, но забыл заглянуть в собственную экономику

Владимир Путин, который годами объясняет россиянам, почему ради величия страны приходится терпеть санкции, рост цен и дорогие кредиты, неожиданно обнаружил главную причину европейских протестов.…

12 кастрычніка 2026 23:14

Миллионы долларов исчезают в токенах, а Минюст решил бороться с долгами по зарплате

Лицам, которые имеют задолженность по зарплате или не погасили её после прежнего периода долга, с 21 июня 2026 года ограничат возможность создать бизнес. Закон…