Пятніца20 лістапада
+7°Брэст · заўтра +1…+5°
$2,9943▼0,0007€3,2913▲0,003710 zł7,4496▼0,0042Курс НБРБ
Пуд мёду за кнігі: івацэвіцкі пісьменнік Валер Гапееў атрымаў самую салодкую літаратурную прэмію

Пуд мёду за кнігі: івацэвіцкі пісьменнік Валер Гапееў атрымаў самую салодкую літаратурную прэмію

12:08 28 лютага 2018 ·
У музей "Пружанскі палацык" адбылося ўручэнне Мядовай літаратурнай прэміі за 2017 год. Сёлета яе атрымаў івацэвіцкі журналіст, пісьменнік Валер Гапееў. Прэмія заснавана пружанскім пчаляром-паэтом Міколай Папекам і Брэсцкім аддзяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў і ўяўляе сабой пуд мёду.

Мікола Папека абвясціў, што сёлета прэміяй уганароўваецца Валер Гапееў “за заўважныя літаратурныя дасягненні”.

Валер Гапееў – івацэвіцкі празаік, аўтар некалькіх кніг, сярод якіх аповесць “Ведзьміна тоня”, раманы “Ноч цмока”, “Праклён” ды іншыя.

Літаратар быў уганараваны літаратурнай прэміяй імя У. Калесніка, прэміяй часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф”.

“Вы ведаеце, чым гэта прэмія выключна адрозная ад любой іншай, нават самай прэстыжнай? А тым, што гэтай прэміяй вельмі прыемна дзяліцца з роднымі, сябрамі, калегамі,” – напісаў у сваім фэйсбуку Валер Гапееў уражанні ад атрыманай прэміі.

Валер Гапееў
Валер Гапееў
Выступае краязнаўца з вёскі Заполле Івацэвіцкага раёну Алесь Зайка
Мікола Папека і Валер Гапееў
Цэлае вядро прэміі!

Усе фота Сяргея Рабчука

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

19 лістапада 2026 16:00

Баляслаў Пачопка: вясковы святар на Целяханшчыне, якому дапамагала княгіня

Грэка-каталіцкі святар Баляслаў Пачопка выдаў адну з першых граматык беларускай мовы і пабудаваў царкву ў Бабровічах. Яго лёс і трагедыя яго вёсак.

08 лістапада 2026 01:01

Ад Ліберыі да Кітая праз Якуба Коласа. Як тлумачаць, чаму ў Беларусі не патрэбныя палітычныя партыі

Спачатку нам распавядаюць, што заходнія выбары купляюць мільянеры, потым абвяшчаюць кітайскіх камуністаў узорам сумленнасці, а ў фінале высвятляецца, што самім беларусам дастаткова моцнага прэзідэнта…

20 кастрычніка 2026 16:04

«А кто это на фотографии?» Как узнать историю своей семьи, пока не стало поздно

В старом семейном альбоме попадаются фотографии людей, о которых уже никто ничего не помнит. Спросить не у кого, а выбросить снимок рука не поднимается. Но иногда за такой фотографией обнаруживается…

17 верасня 2026 16:17

Что не рассказали беларусам про 17 сентября

17 сентября государственные СМИ почти одновременно начали повторять одну и ту же фразу. В поздравлении Лукашенко День народного единства назван днем «возвращения родной земли, отданной без нашей воли на долгие…