Сайт незалежнага выдання «Ганцавіцкі час» незаконна прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

22:57 11 ноября 2023
11 лістапада 2023 года ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў адбылося чарговае абнаўленне. З нядаўніх рашэнняў "судоў" Брэсцкай вобласці туды дадалі «інфармацыйную прадукцыю, размешчаную на інтэрнет-сайце www.ganc-chas.by. Чарговы незаконны акт з прыкметамі заведама неправасуднага рашэнне суддзі, за то прадугледжана крымінальная адказнасць.

Рашэнне прынята судом Ленінскага раёна Брэста 3 лістапада 2023 года. Зыходзячы з раскладу суда за той дзень, справу аб прызнанні «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайта незалежнага выдання «Ганцавіцкі час» разглядала суддзя Алена Кавальчук.

Прайшоўшы некалькі этапаў абскарджвання і азнаёміўшыся з матэрыяламі справы, не выклікае сумненняў у заказной і каростліва-сфальсікаванай справе, дзе людзі, якія надзеленыя ўладай,  выкарыстоўваючы службовыя паўнамотствы, груба парушаюць законы. І ім напляваць, што яны парушылі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, законы, правы грамадзян, суб’ектаў гаспадарання.

І ўсё дзеля таго, каб выслужыцца, утрымацца ў крэслах ці атрымаць павышэнне. Дзеля гэтага яны гатовы не толькі пазбавіць людзей права на меркаванне і свабоду слова, але і закрытыя працэсы, на якіх судзяць, як тройкі ў часы сталінскага тэррору 37 гадоў ХХ стагоддзя.

Факт – што фальсіфікатары з нейкай пацешнай касіі пры ўпраўленні ідэалогіі аблвыканкама, не знайшлі фактычных парушэнняў – пралічыліся, хоць так стараліся. А разлік быў на тое, што зляпіўшы заключэнне, месца якому толькі на цвіку ў драўляным сарціры, яны не думалі, што рэдакцыя адправіць адваката і атрымае доступ да матэлыялаў гэтай справы у судзе.

Там пабачылі опус недаэксперта, які так стараўся, але не даглядзеў – о прававой граматнасці ў якого аказалася на ўзроўні плітнтуса. Ну і ва ўсёй красе пачыталі і літарную страпню чалавека ў мантыі – Алены Кавальчук.

суддзя Алена Кавальчук
Суддзя Алена Кавальчук. Кандыдатка на ТОП самых чэсных суддзяў у свеце

Доступ да інфармаці дазволіў чабраць прозвішчы ўсіх судзяў Брэсцкага абласнога суда, якія разглядалі апеляцыю. І старшыня абласнога суда Антон Гушчын, які “не ўбачыў” парушэнняў і пакінуў рашэне Алены Кавальчук  у сіле – таксама ўжо увойдзе ў старонкі пазорнай гісторыі.  З гэтага сайта ў іх рукі кароткія каб выдаліць інфармацыю, а тым больш з Вікіпедыі, дзе ўсе гэтыя людзі будуць упісаны надоўга.

Пра ключавых работнікаў галоўнага ўпраўлення ідэалогіі Брэсцкага аблвыканкама, якім кіравала на той час Таццяна Гагакава, дзе  не ўпершыню заказуху лепяць з гаўна і палак, таксама будзе адведзена месца.  Як знішчаліся СМІ ў Брэсцкай вобласці, і якую ролю адыграла пракуратура  і персанальна кожны пракурор, якія парушалі законы шматкротна – таксама ёсць фактаў нямала.

Гэта не першыню ў чыноўнікаў ад праўды крывіць сківіцы, бы ад аскоміны. Гісторыя з прозвішчамі кожнага, хто прымаў удзел у беззаконні і страціў сумленне і чалавечую годнасці, яшчэ будзе даступна людзям.  К тым ліку і тыя, хто знішсаў газету «Ганцавіцкі час», якая была заснавана ў 2002 годзе. Газета спыніла выхад з 1 студзеня 2022 года, калі брэсцкая друкарня (а за ёй і іншыя) адмовілася друкаваць нумары. Хто даваў загады персанальна – ужо таксама вядома.

Паводле падлікаў праваабаронцаў, з ліпеня 2020 года суды Брэсцкай вобласці прызнавалі «забароненымі» тыя ці іншыя пратэстныя чаты, каналы, сайты (і іншыя месцы ў Інтэрнэце) ужо 276 разоў.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

20 июня 2026 10:23

Беларусь у последней черты. Зеленский поставил Лукашенко ультиматум

Президент Украины Владимир Зеленский в пятницу, 19 июня 2026 года, фактически поставил Лукашенко ультиматум: убрать с белорусской территории оборудование, которое помогает России наводить удары по Украине. Срок – неделя. Если нет – Украина сделает это сама.

16 апреля 2026 20:53

Гомель превращается в город показательных проектов

Пока школы и детсады в Беларуси закрывают, а предприятия пытаюся выживать, в Гомеле объявлен тендер почти на миллион долларов – 2,4 млн рублей на реконструкцию конференц-зала УВД Гомельского облисполкома на улице Коммунаров.

17 февраля 2026 01:05

Председатель райисполкома под подозрением? В Столине ждут разъяснений

В Столинском районе неспокойно. По информации нескольких независимых друг от друга источников, председатель райисполкома Александр Пачко был задержан на прошлой неделе. Официальных подтверждений этой информации нет. Но и опровержений тоже нет.

03 февраля 2026 19:52

Уникальное предприятие в СНГ, китайские инвестиции и “мегаполис” Ганцевичи

Уникальное предприятие в Ганцевичах Брестской области, аналогов которому нет на просторах СНГ – так чиновники несколько лет говорят о заводе медпрепаратов, который всё никак не могут запустить. Источниках пропаганды пишут, что китайские партнёры "довольны темпами строительства". За четыре года не могут осились здание в пять этажей, когда китайцы за сутки строят 10-этажные.