1 ліпеня 2026 года – 32 чалавекі на свабодзе! Для родных галоўнае - што іх родны чалавек выйшаў з-за кратаў. Але для грамадства і журналістаў яшчэ адно важнае пытанне: ці сапраўды гэта памілаванне паводле закона, ці проста палітычнае вызваленне? Згодна заканадаўства, не для ўсіх гэта можна заваць памілаваннем. Прачытаўшы гэты артыкул, вы даведаецеся чаму.
Некаторыя СМІ напісалі, што 1 ліпеня 2026 года Лукашэнка “падпісаў указ аб памілаванні 32 чалавек”. Паведамляецца, што сярод іх 20 жанчын і 12 мужчын, 28 з іх былі асуджаныя за “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”. Дзяржаўныя рэсурсы традыцыйна пішуць пра “памілаванне” і “прынцып гуманізму”.
Недзяржаўныя медыя таксама часта выкарыстоўваюць слова “памілаванне”, але некаторыя бяруць яго ў двукоссі. І небеспадстаўна. Бо пытанне не ў тым, як гэта называе прэс-служба. Калі дзяржава кажа “памілавалі”, гэта яшчэ не адказ на пытанне, ці была выкананая працэдура памілавання, якая дае былому асуджанаму іншы статус, у тым ліку і зняцце судзімасці.
І вось тут пачынаецца галоўнае. Пытанне ў тым, што пасля “памілавання”, частка вызваленых людзей пазбаўлена элементарных кантытуцыйных правоў – яны застаюцца без пашпартоў, іх выдвараюць незаконна з краіны, абмяжоўваюць іншыя правы.
Што кажа закон пра памілаванне?
Прававая база такой працэдуры палягае на падставе п.19 арт. 84 Канстытуцыи Рэспублики Беларусь, арт. 96 Крымінальнага кодэкса РБ і указа ад 3 снежня 1994 г. № 250 са змяненнямі ад 20.02.2026 г. Яе аснова – асабістае хадайніцтва асуджанага. Без такога хадайніцтва памілаванне магчыма толькі ў вельмі вузкіх выпадках, найперш па справах аб смяротным пакаранні, згодна з п.7 Указа.
І вось тут галоўная праблема. Калі чалавек не пісаў хадайніцтва, не бачыў указа, не атрымліваў дакументаў і не ведае прававых падстаў свайго вызвалення, называць гэта паўнавартасным памілаваннем нельга. Магчыма недзе на паперы ўсё выглядае як працэдура. У рэальнасці – як чорная скрыня.
Нечаканы адказ юрыста Леаніда Судаленкі
Аднак цікавае меркаванне па гэтым пытанні “Першы Рэгіён” пачуў ад праваабаронцы і юрыста са шматгадовым вопытам Леаніда Судаленкі
– На маю думку, праблема палягае ў тым, што на сёння ў Беларусі закон сам па сабе, як і практыка яго прымяненя. Калі вяртацца да так званых памілаванняў палітычных да 2020 года, трэба сказаць, што і Бяляцкі і Статкевіч не пісалі хадайніцтв пра памілаванне, тым не менш, выйшлі тады датэрмінова на свабоду.
Леанід Судаленка — беларускі юрыст і праваабаронца. Фото з архіва.
Па словах Леаніда Леанідавіча, невядома да сёняшняга дня, як гэта памілаванне афармляюць юрыдычна, бо ніякіх папер на азнаямленне ці подпіс не прадстаўляюць.
– Проста кажуць – прэзідэнт памілаваў! Бо іншай працэдуры ў такіх выпадках заканадаўства не прадугледжвае. Так і сёння. Датэрмінова вызвалена звыш 500 палітычных, але ні адзін з іх не азнаёмлены з падставамі для свайго вызвалення. Нават і тыя, якім дазваляюць застацца ў краіне!
Юрыст адзначыў, што на сёння для датэрміновага вызвалення акрамя працэдуры памілавання заканадаўства не прадугледжвае іншай працэдуры. Той факт, што багата хто з вызваленых не падаваў хадаўніцтв на памілаванне можа толькі сведчыць аб парушэнні менавіта “Гарантам” свайго ж заканадаўства.
– І тут дзіўнага нічога няма, калі ён публічна кажа, што часам не да закону! На маю думку, у незалежнасці ад таго, было хадайніцтва на памілаванне ці не было вызваляюць людзей якраз пра працэдуру памілавання, бо іншай працэдуры няма! Тым больш яны суправаджаюць датэрміновыя вызваленні абгрунтаваннямі тыпу, – “кіруючысь прынцыпам гуманізму”…
Таму лічу, што ўказы сёння ёсць менавіта пра памілаванні, але яны носяць грыф ДСК (для службовага карыстання – прыкм. ПР.) і закрытыя ад публічнасці!”
ДАВЕДКА:
Леанід Судаленка — беларускі юрыст і праваабаронца. Больш за 20 гадоў займаўся абаронай правоў грамадзян, дапамагаў беларусам рыхтаваць скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека. У 2021 годзе быў асуджаны да 3 гадоў калоніі па палітычна матываванай справе, пасля вызвалення пакінуў Беларусь і працягвае праваабарончую працу. Таксама юрыст вядзе блог ў ТікТоку.
Чаму гэта можа быць не памілаваннем у нармальным сэнсе
Калі глядзець фармальна, сённяшняе паведамленне ўлады і верыць афіцыйнай версіі, што ўсе 32 чалавекі прайшлі праз працэдуру памілавання: падалі хадайніцтвы, прызналі віну і раскаяліся. У такім выпадку слова “памілаваныя” юрыдычна выглядае прымальным — прынамсі ў межах той інфармацыі, якую сама ўлада дала грамадству.
Але праблема ў тым, што грамадству паказваюць не працэдуру, а толькі вынік. Прозвішчы не называюцца. Сам указ не публікуецца.
Нават вызваленыя часта атрымліваюць дакументы, з якіх не зразумела, на якой падставе іх вызвалілі, якія наступствы мае рашэнне, ці знятая судзімасць, ці засталіся абмежаванні, ці можна вяртацца ў Беларусь, працаваць, аднавіць дакументы.
У гэтым і ёсць галоўны прававы разлом. Памілаванне ў законе — гэта індывідуальны акт адносна канкрэтнага чалавека. А ў публічнай прасторы гэта выглядае як палітычная навіна.
Асобная гісторыя — людзі, якіх не проста вызвалялі, а фактычна вывозілі за мяжу. Праваабарончыя і міжнародныя арганізацыі звярталі ўвагу, што частку вызваленых палітвязняў перавозілі ў Літву, а самі прысуды называлі палітычна матываванымі.
Amnesty International пасля вызвалення 250 чалавек у сакавіку 2026 года падкрэслівала: гэта важны крок, але не трыумф справядлівасці, бо людзі не павінны былі сядзець ні дня, а свабода не павінна быць прадметам геапалітычнага гандлю.
Калі чалавека без зразумелага рашэння, без дакументаў, без пашпарта і без права выбару фактычна выводзяць з калоніі і адпраўляюць у іншую краіну, гэта ўжо не падобна на класічнае памілаванне.
Колькі б не расказвалі ў тэлевізары пра “экстремістаў і тэрарыстаў”, якіх прыдумалі тыя, хто зараз знаходзяцца ва ўладзе, большасць народу Беларусі ведаюсь, што фанфары прапагандыстаў пра “экстрэмізм” – гэта лухта. А праўда – гэта сфабрыкаваныя справы і заведама неправасудныя рашэнні.
Гэта падобна на прымусовае выцісканне чалавека з прававога поля. І тут пытанне не толькі да беларускага заканадаўства, але і да міжнародных стандартаў: свабода не можа выглядаць як аперацыя з мяшком на галаве і без паперы на руках.
Што рабіць, калі патрабуюць тэлефон і пароль? Выпадкі, калі супрацоўнік органаў або нават начальнік патрабуе – даволі частыя. Ці варта маўкліва падпарадкоўвацца, ці можна адмовіцца і абараніць сябе, не парушаючы закон? Пра гэта – у размове з юрыстам і праваабаронцам Леанід Судаленка.
Нашумевший развод может закончиться и тем, что один из супругов просто забывает о том, что у него растут дети. И, чтобы ребенок ничем не был обязан горе-родителю, чаще всего и подают в суд на лишение родительских прав. Такая ситуация произошла с нашей героиней Мариной, которая пока еще не совсем понимает, что ее ждет, если бывшего мужа лишат родительских прав, когда и дочери всего 4.
Друг, родственник или сосед взял деньги – знакомая ситуация. Просят обычно ненадолго и клятвенно обещают вернуть в срок. Обычно милейшие люди, про которых и мысли нет, что они могут превратиться в заклятых врагов, когда после того, как срок прошёл, а долг уже возвращать и не собираются. Встает ребром главный вопрос: как вернуть свои деньги?
26 июня в День адвокатуры Белорусы опытные юристы проконсультируют жителей области, которым на сегодняшний день такие услуги не по карману. Об этом рассказали в адвокатском бюро "Тарасюк, Игнатюк и партнеры".