Аўторак24 лістапада
+2°Брэст · заўтра +1…+2°
$2,9946▼0,0024€3,2863▼0,001510 zł7,3739▼0,0065Курс НБРБ
Што рабіць у час пажару вучыліся дзеткі Волькаўскай СШ Івацэвіцкага раёну

Што рабіць у час пажару вучыліся дзеткі Волькаўскай СШ Івацэвіцкага раёну

08:45 12 снежня 2017 ·
1
Тэматычныя заняткі-трэнінгі, а разам і гутарка аб небяспецы зімовага перыяду прайшлі для вучняў пачатковых класаў ДУА “Волькаўская СШ”. Інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС Валерый Молаш сабраў школьнікаў 1-5-х класаў, каб нагадаць ім, што зіма з яе маразамі і снегападамі не толькі час цікавых гульняў ды забаў на свежым паветры. Гэта яшчэ і небяспечны перыяд для людзей, асабліва – дзяцей.

Найперш у пагоні за цяплом людзі часам зусім забываюцца на патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры выкарыстанні прыбораў ацяплення. Як вынік – пажар ў доме ці кватэры, пашкоджаная альбо нават знішчаная маёмасць, пагроза здароўю і жыццю гаспадароў, іх суседзяў. Тут жа і былі агучаны патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры паленні ў печах, пры эксплуатацыі электраабагравальнікаў.

Па-другое, хоць зіма і кліча-вабіць дзяцей на вуліцу, бо тут табе і гульня ў снежкі, і катанне  з горкі на санках, і катанне на каньках, альбо і без іх  на пакрытых лёдам вадаёмах… І вось тут зноў пачынаецца небяспека. Каб папярэдзіць непрадбачаныя непрыемныя сітуацыі, прадстаўнік раённай службы МНС зноў нагадаў хлопчыкам і дзяўчынкам аб небячспецы знаходжання працяглы час на вуліцы ў час моцнага марозу, аб небяспецы знаходжання на лёдзе, аб рызокоўных прагулках у час снежных завей і г.д.

Таксама былі разгледжаны падрабязна і сумесна абмеркаваны паводзіны школьнікаў пры пажары ад выхаду з задымленага памяшкання, у якім здарыўся пажар, да выкліку выратавальнікаў па тэлефоне, сродкаў пажаратушэння.

Для замацавання атрыманых ведаў рабяты паўдзельнічалі ў віктарыне, прагледзелі тэматычныя мультфільмы з “Чароўнай кнігі МНС”.

  1. Geremi в 23:54

    Валера молодец -горит своей работой)

Каментаванне закрытае.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

09 лістапада 2026 15:26

«Я здесь вообще зачем?» Как найти своё место в команде и не потерять себя

В хорошей команде каждому должно найтись место. Но что делать, если вы не понимаете, в чём ваша роль, или она давно перестала вас устраивать? Иногда это становится заметно в самых…

06 лістапада 2026 19:41

Маці адстаяла правы і дабілася, каб сям’ю не паставілі на СНС

Для сям'і з аднаго з гарадоў Брэсцкай вобласці сацыяльнае расследаванне стала непрыемным сюрпрызам. Маці падрыхтавалася да пасяджэння савета прафілактыкі, вывучыла дакументы і дабілася, каб яе дзяцей не прызналі такімі, што…

03 лістапада 2026 15:05

Это усталость или выгорание: как вернуть ресурс и не потерять себя

Выходные закончились, а ощущения отдыха нет. Утром трудно взяться за привычные дела, сообщения раздражают, на разговоры с близкими не хватает сил. Даже то, что раньше радовало, теперь оставляет равнодушным. Это…

21 кастрычніка 2026 19:03

У Брэсце плануюць адкрыць дзіцячы сад у лістападзе, а наступны — у 2030 годзе

Жыхарам Брэста паведамілі пра планы будаўніцтва аб'ектаў для дзяцей. Сад на вуліцы Жукава хочуць адкрыць напярэдадні 7 лістапада, а яшчэ адзін дзіцячы сад у…