Чацвер19 лістапада
+7°Брэст · заўтра +2…+8°
$2,9950▼0,0037€3,2876▼0,011310 zł7,4538▼0,0321Курс НБРБ
У Беларусь вяртаюцца маразы: у бліжэйшыя дні чакаецца парывісты вецер і галалёдзіца

У Беларусь вяртаюцца маразы: у бліжэйшыя дні чакаецца парывісты вецер і галалёдзіца

08:38 21 лютага 2019 ·
Такі прагноз зрабілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Так, 21 лютага надвор’е ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса, якая паступае са Скандынавіі.

Днём па паўднёвым захадзе краіны адаб’ецца ўплыў атмасфернага фронту: будзе воблачна з праясненнямі.

Па паўночна-ўсходняй частцы Беларусі, а днём і ў паўднёва-заходніх раёнах Брэсцкай вобласці пройдуць невялікія ападкі, у асноўным снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца.

Вецер прагназуецца паўночна-заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў марозу, днём – ад мінус 4 да плюс 1 градуса. Па паўднёвым захадзе ноччу будзе ад нуля да плюс 1 градуса, днём – 2-4 градусы цяпла. Атмасферны ціск будзе расці.

У наступныя двое сутак (22-23 лютага) надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць у асноўным халодны скандынаўскі антыцыклон, які перамяшчаецца праз Балтыйскае мора на тэрыторыю Польшчы, таму ў нашай краіне пахаладае.

У пятніцу – 22 лютага – будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах па паўднёвым захадзе краіны пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны парывісты, па ўсходзе краіны месцамі моцны парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 3-10 градусаў марозу, месцамі – мінус 11-13. Днём будзе ад мінус 6 да плюс 1 градуса.

У суботу – 23 лютага – будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні ўмераны, днём па поўначы парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 градусаў ніжэй за нуль, па ўсходзе месцамі – мінус 13-15. Днём будзе ад мінус 5 па ўсходзе да плюс 2 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

27 кастрычніка 2026 19:35

Евросоюз связывает защиту от жары с энергией

Для жителей Европы установка кондиционеров и охлаждение жилья стали необходимостью, а не роскошью. С начала 2026 года газ подорожал на 140%, а дизельное топливо…

10 ліпеня 2026 19:10

Новая абарончая стратэгія Польшчы: мільёны еўра на аднаўленне балот

Дзясяткі мільёнаў еўра да 2028 года ў Польшчы плануюць накіраваць на аднаўленне балот і тарфянікаў. Яны павінны не толькі абараняць прыроду, але і ўмацоўваць бяспеку, зніжаць рызыку пажараў і ствараць…

13 лістапада 2023 13:17

«Сам себе КПСС». Какие политические партии останутся в Беларуси при Лукашенко?

“Мы не воссоздаем КПСС, не строим партию власти”, — заявил Александр Лукашенко на встрече с руководителями политических партий 10 ноября. Президентскую же форму правления в Беларуси, по его словам, люди…

31 кастрычніка 2023 12:14

Зачем будущей Беларуси нужно устойчивое развитие и при чем здесь экология?

Активисты гражданского общества, а также беларусские и европейские эксперты в сфере экологии объявили о создании новой структуры — альянса «Зеленая Беларусь».