Серада25 лістапада
+1°Брэст · заўтра -2…+1°
$2,9954▲0,0008€3,2737▼0,012610 zł7,3392▼0,0347Курс НБРБ
У Пінску адбываецца апошні судовы працэс за акцыі недармаедаў

У Пінску адбываецца апошні судовы працэс за акцыі недармаедаў

08:34 29 ліпеня 2017 ·
Апошняя судовая справа за акцыі недармаедаў працягнецца 10 жніўня. Пінскі суд паўторна судзіць сябра партыі БНФ і руху “За свабоду” Аляксандра Аўсееенкі.

Напачатку паседжання 28 ліпеня Аляксандр Аўсеенка заявіў хадайніцтва аб адводзе суддзі Андрэя Бычылы, заявіўшы, што не давярае яму “з-за ўдзелу ў ранейшых палітычных прысудах”.

Як распавёў пінскі праваабаронца, сябра руху “За свабоду” Алесь Рамановіч, Аляксандра Аўсеенку судзяць за ўдзел у акцыі, якая прайшла 26 сакавіка ў Пінску.

“Сёння суд перанеслі, каб запрасіць і апытаць сведкаў у гэтай справе. Адным са сведкаў ён запрасіў кіраўніка пінскага ГАУС Сарочанку. Але у частцы хадайніцтва аб допыце міліцэйскага начальніка суддзя адмовіў. Таксама, Аўсеенка запрасіў, каб з гарвыканкаму ўзялі даведку, ці была нейкая забарона на акцыю ў гэты дзень. Аўсеенку судзяць самым апошнім, гэта ўжо другі разгляд ягонай справы пасля адмены ранейшага выраку Пінскага суду абласным судом. Першы раз Аўсеенку было прысуджана 20 базавых штрафу. Аднак Брэсцкі абласны суд адмяніў той прысуд з-за таго, што там былі парушэньні працэсуальныя.” – распавёў Алесь Рамановіч.

Наступнае паседжанне па справе Аляксандра Аўсеенкі адбудзецца ў Пінску 10 жніўня а 11 гадзіне.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

08 лістапада 2026 14:38

Еўропа хоча гаварыць з Расіяй. Але палітолаг забыў удакладніць, пра што менавіта

Асобныя дыпламатычныя ініцыятывы еўрапейскіх лідараў ужо падаюць як змену стаўлення Еўропы да Расіі. Палітолаг Дзяніс Дзянісаў тлумачыць гэта празрэннем еўрапейскіх палітыкаў, якія нібыта ўсвядомілі…

08 лістапада 2026 13:33

Бітва за сякеру Лукашэнкі

Пішучая брація дзяржСМІ змагаецца за бясцэнны прыз — працоўную сякеру Аляксандра Лукашэнкі з яго асабістым аўтографам. Дзеля такой узнагароды работнікі дзяржаўных СМІ змянілі пёры…

08 лістапада 2026 01:01

Ад Ліберыі да Кітая праз Якуба Коласа. Як тлумачаць, чаму ў Беларусі не патрэбныя палітычныя партыі

Спачатку нам распавядаюць, што заходнія выбары купляюць мільянеры, потым абвяшчаюць кітайскіх камуністаў узорам сумленнасці, а ў фінале высвятляецца, што самім беларусам дастаткова моцнага прэзідэнта…

02 лістапада 2026 18:28

Медыягігіена па-беларуску. Як фільтраваць інфармацыйны шум і заставацца пры здаровым розуме

Як не патануць у навінах, захаваць здаровы сэнс і не падставіцца — практычны дапаможнік па медыягігіене ў Беларусі.