Якую альтэрнатыву расійскім энерганосьбітам мяркуе прапанаваць прэтэндэнт на кандыдата ў прэзідэнты Павал Севярынец

20:39 13 марта 2020
Адзін з прэтэндэнтаў на адзінага кандыдата ад апазіцыйных сілаў Павал Севярынец — сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД) адказаў на пытанні, якія тычацца энерганосьбітаў для нашай краіны.
  • Якую альтэрнатыву вы бачыце расійскім энергарэсурсам, у прыватнасці нафце і газу?
  • Ваша пазіцыя па АЭС? Як вы лічыце, ці можа АЭС вырашыць праблему энергазабеспячэння краіны?
  • Калі Расійская Федэрацыя спыніць падачу нафты і газу, чым гэта будзе пагражаць Беларусі? І якім вы бачыце выйсце з гэтай сітуацыі?
  • На колькі вы лічыце адэкватнымі цэны на паліва на АЗС, газ, электраэнергію для жыхароў Беларусі?

Па-першае, патрэбная дыверсіфікацыя (магчымасць атрымліваць нафту з розных крыніцаў, каб не залежаць ад аднаго пастаўшчыка). Праз порты Літвы, Латвіі, Польшчы трэба набываць нарвежскую і амерыканскую нафту, праз Украіну – нафту з краінаў Персідскай затокі, Азербайджана і, магчыма, Казахстана. Вось зараз Саўдаўская Аравія выкінула танную нафту на рынак, абавязкова трэба браць. Плюс Расія, па сусветных коштах.

Патрэбныя трубаправоды да портаў, бо чыгункай дорага і нязручна. За трыццаць гадоў незалежнасці гэта даўно трэба было зрабіць. Зараз Лукашэнка расплочваецца за тое, што не паслухаў Пазняка, які казаў пра гэта пастаянна.

І нам патрэбны ўпор не на колькасць перапрацаванай нафты, а на якасць перапрацоўкі, тады знізяцца выдаткі на сырую нафту, а прыбытак вырасце.

Гэта другі адказ, які мы атрымалі на гэтым тыдні. Першы даслаў Юрый Губарэвіч, старшыня руху “За Свабоду”.

Якую альтэрнатыву расійскім энерганосьбітам мяркуе прапанаваць прэтэндэнт на кандыдата ў прэзідэнты Юры Губарэвіч

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

17 сентября 2026 16:17

Что не рассказали беларусам про 17 сентября

17 сентября государственные СМИ почти одновременно начали повторять одну и ту же фразу. В поздравлении Лукашенко День народного единства назван днем «возвращения родной земли, отданной без нашей воли на долгие 18 лет». Заметьте, что ранее такого праздника не было.

16 сентября 2026 15:54

87,6% доверия и «враги» вокруг – что на самом деле сообщает новый опрос?

Государственные СМИ объявили почти всенародное доверие Александру Лукашенко. Однако за внушительными процентами скрывается гораздо более важное послание: власть приравнивают к стране и безопасности, а причины недовольства предлагают искать исключительно за границей.

15 сентября 2026 18:26

«Палітвязняў няма, бо няма такога артыкула»: Лукашэнка апраўдваецца за рэпрэсіі

15 верасня 2026 года Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са спецпасланнікам ЗША Джонам Коўлам адмовіўся прызнаваць маштаб палітычных рэпрэсій у Беларусі, прыкрываючы рэпрэсіі аргументамі, якія дэманструюць юрыдычную бязграматнасць. Па яго словах, палітвязняў у краіне няма, бо ў беларускім заканадаўстве няма артыкула «палітычны зняволены».

06 сентября 2026 12:08

«Мы ўжо не постсавецкае грамадства»: Алесь Бяляцкі пра Беларусь, турму і Нобелеўскую прэмію

Беларускі праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі 3 верасня выступіў у Осла на Nobel Peace Conference 2026 «Democracy on the Brink». Канферэнцыя была прысвечана таму, як дэмакратычным рухам супрацьстаяць росту аўтарытарызму.