Серада25 лістапада
+2°Брэст · заўтра -2…+1°
$2,9946▼0,0024€3,2863▼0,001510 zł7,3739▼0,0065Курс НБРБ
12-гадовы Коля Лукашэнка за стырном камбайна «намалаціў 5 тон збожжа». Гэта законна?

12-гадовы Коля Лукашэнка за стырном камбайна «намалаціў 5 тон збожжа». Гэта законна?

10:45 19 жніўня 2017 ·
1
12-гадовы Мікалай Лукашэнка, кіруючы камбайнам, намалаціў 5 тон збожжа. Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Як тлумачыцца, месца камбайнёра спачатку заняў адзін з работнікаў сельгаспрадпрыемства, а Коля сеў побач. «Праз некаторы час за стырном камбайна ўжо сам Мікалай. Бункер камбайна ён папоўніў першымі для сябе 5 тонамі збожжа», — распавялі ў тэлеэфіры.

Што пра такую сітуацыю кажа заканадаўства? Непаўналетнія не маюць права кіраваць транспартнымі сродкамі.

Артыкул 18.19 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях прадугледжвае адказнасць за перадачу транспартанага сродку асобам, якія не маюць права кіравання. Адпаведна, работнік калгаса павінен быць аштрафаваны на суму ад 5 да 20 базавых велічыняў (115—460 рублёў).Аналагічны штраф за кіраванне без правоў не можа быць накладзены на 12-гадовае дзіця. У такім разе да адказнасці прыцягваюцца яго бацькі.

Фота president.gov.by

  1. Валера в 10:22

    Когда папа президент, можно и глаза закрыть, незаметно))))

Каментаванне закрытае.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

08 лістапада 2026 14:38

Еўропа хоча гаварыць з Расіяй. Але палітолаг забыў удакладніць, пра што менавіта

Асобныя дыпламатычныя ініцыятывы еўрапейскіх лідараў ужо падаюць як змену стаўлення Еўропы да Расіі. Палітолаг Дзяніс Дзянісаў тлумачыць гэта празрэннем еўрапейскіх палітыкаў, якія нібыта ўсвядомілі…

08 лістапада 2026 13:33

Бітва за сякеру Лукашэнкі

Пішучая брація дзяржСМІ змагаецца за бясцэнны прыз — працоўную сякеру Аляксандра Лукашэнкі з яго асабістым аўтографам. Дзеля такой узнагароды работнікі дзяржаўных СМІ змянілі пёры…

08 лістапада 2026 01:01

Ад Ліберыі да Кітая праз Якуба Коласа. Як тлумачаць, чаму ў Беларусі не патрэбныя палітычныя партыі

Спачатку нам распавядаюць, што заходнія выбары купляюць мільянеры, потым абвяшчаюць кітайскіх камуністаў узорам сумленнасці, а ў фінале высвятляецца, што самім беларусам дастаткова моцнага прэзідэнта…

02 лістапада 2026 18:28

Медыягігіена па-беларуску. Як фільтраваць інфармацыйны шум і заставацца пры здаровым розуме

Як не патануць у навінах, захаваць здаровы сэнс і не падставіцца — практычны дапаможнік па медыягігіене ў Беларусі.