Суд у Брэсце пакараў рэдактара газеты “Царква” арыштам на 15 сутак

13:53 05 ноября 2022
Краязнаўцу і рэдактара газеты “Царква” Ігара Бараноўскага затрымалі 2 лістапада і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Брэста.

У другой палове дня 4 лістапада Ігара Бараноўскага адвезлі ў суд, дзе яму прад’явілі абвінавачанне паводле артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Як высветлілася, справа тычылася допісу на Facebook-старонцы газеты “Царква”, зробленага ў траўні 2021 года. Допіс утрымліваў відэа з тэлеканала “Блсат”. Прадукцыя гэтага медыя была прызнана ўладамі “экстрэмісцкімі матэрыяламі” толькі ў ліпені 2021 года.

Тым не менш суддзя Ленінскага раёна Брэста Андрэй Грушко пакараў Ігара Бараноўскага адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.

У кастрычніку 2020 года рэдактара газеты “Царква” затрымлівалі нібыта “за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве” на вуліцы Савецкай у Брэсце. Ігар Бараноўскі віны не прызнаў, тлумачыў, што не браў удзел у вулічнай акцыі, а ішоў у госці да сястры. Паводле двух складзеных пратаколаў тады Ігар Бараноўскі адсядзеў 30 сутак у Брэсце і Століне.

У ліпені 2021 года на рэдактара газеты “Царква” склалі адразу 12 пратаколаў адміністрацыйных за распаўсюд у сацыяльных сетках “экстрэмісцкіх” спасылак. Пратаколы некалькі разоў накіроўвалі з суда ў міліцыю на дапрацоўку і нарэшце справу зачынілі.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

22 октября 2026 15:33

Не маўчаў перад уладай і не пакідаў людзей у бядзе. Памёр святар Ігар Кандрацьеў

Ён дапамагаў людзім, адраджаў грэка-каталіцкую царкву на Брэстчыне, распаўсюджваў Біблію па-беларуску і патрабаваў вызвалення людзей, калі іншыя баяліся нават загаварыць. Айцец Ігар Кандрацьеў быў святаром, для якога вера не абмяжоўвалася набажэнствамі, а служэнне Богу азначала найперш служэнне людзям.

27 июля 2026 11:26

Вольга Севярынец: «Жанчыны Беларусі ўжо даўно паказалі, на што яны здольныя»

Пра пакуты беларускіх палітвязняў ужо задакументавана нямала гісторый. Значна менш вядома пра тое, што ўвесь гэты час перажывалі іх жонкі і маці, калі жыццё вымяралася не месяцамі і гадамі, а лістамі, спатканнямі, дзіцячымі пытаннямі і рэдкімі навінамі з-за кратаў. Вольга Севярынец, жонка вядомага палітыка, чакала мужа амаль шэсць гадоў, гадавала сына без бацькі, падтрымлівала іншых і не дазваляла свету забыцца пра Беларусь.

15 июля 2026 13:02

Чемпионка мира из Беларуси помогает эмигрантам в Грузии

Марина Зелёная – двукратная чемпионка мира по тайскому боксу, создательница спортивных проектов, человек, который после вынужденной эмиграции не ушёл в личное выживание, а начал строить сообщество вокруг себя. После преследовании в Беларуси живёт в Грузии. Марина проявила свою невероятную силу воли, не опустила руки, но помогает другим эмигрантам из Беларуси. Как сложилась жизнь известной беларусской спортменки – в интервью с корреспондентом "Першы Рэгіён".

24 марта 2026 15:24

Судья отказался сажать протестующих – теперь его квартиру в Пинске продают с аукциона

Двухкомнатную квартиру бывшего судьи из Пинска Алексея Пацко и отца троих детей выставили на аукцион, который назначен на 7 апреля 2026 года. Речь идёт о конфискованном жилье по адресу: ул. Брестская, 142Г – квартира №58. Начальную цену назначили ниже на четверть рыночной по Пинску.