“Пажарныя прыехалі за якіх 20 мінут. Хутчэй за ДАІ”, – распавёў пасажыр гарэлага “Пежо”.
Супрацоўнік МНС патлумачыў прычыну здарэння так: “Генератар замкнула, капот давялося ўскрываць”.

Калі каманда МНС патушыла аўтамабіль, інспектар ДАІ склаў акт.
Паводле слоў уласніка машыны, абыйшлося матэрыяльнай шкодай. “Долараў на 150–200 аслабну”.

Фота аўтара