Субота21 лістапада
+3°Брэст · заўтра +1…+3°
$2,9943€3,291310 zł7,4496Курс НБРБ
Суд у Брэсце пакараў рэдактара газеты “Царква” арыштам на 15 сутак

Суд у Брэсце пакараў рэдактара газеты “Царква” арыштам на 15 сутак

13:53 05 лістапада 2022 ·
Краязнаўцу і рэдактара газеты “Царква” Ігара Бараноўскага затрымалі 2 лістапада і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Брэста.

У другой палове дня 4 лістапада Ігара Бараноўскага адвезлі ў суд, дзе яму прад’явілі абвінавачанне паводле артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Як высветлілася, справа тычылася допісу на Facebook-старонцы газеты “Царква”, зробленага ў траўні 2021 года. Допіс утрымліваў відэа з тэлеканала “Блсат”. Прадукцыя гэтага медыя была прызнана ўладамі “экстрэмісцкімі матэрыяламі” толькі ў ліпені 2021 года.

Тым не менш суддзя Ленінскага раёна Брэста Андрэй Грушко пакараў Ігара Бараноўскага адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.

У кастрычніку 2020 года рэдактара газеты “Царква” затрымлівалі нібыта “за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве” на вуліцы Савецкай у Брэсце. Ігар Бараноўскі віны не прызнаў, тлумачыў, што не браў удзел у вулічнай акцыі, а ішоў у госці да сястры. Паводле двух складзеных пратаколаў тады Ігар Бараноўскі адсядзеў 30 сутак у Брэсце і Століне.

У ліпені 2021 года на рэдактара газеты “Царква” склалі адразу 12 пратаколаў адміністрацыйных за распаўсюд у сацыяльных сетках “экстрэмісцкіх” спасылак. Пратаколы некалькі разоў накіроўвалі з суда ў міліцыю на дапрацоўку і нарэшце справу зачынілі.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

15 лістапада 2026 13:23

Ці хочуць беларусы жыць пры прыгонным праве?

Замест таго каб ствараць у рэгіёнах умовы, пры якіх людзі самі захочуць заставацца там жыць і працаваць, нязменны кіраўнік Беларусі прапануе абмежаваць магчымасць іх…

02 лістапада 2026 23:12

Бульбянае шчасце «Мінскай праўды»: адзін мех на ўсю рэдакцыю

У рэдакцыі «Мінскай праўды» адбылася падзея, якую цяжка пераацаніць. Супрацоўнікі атрымалі амаль 25 кілаграмаў бульбы з агарода Аляксандра Лукашэнкі. Не кожнаму па мяху, вядома.…

22 кастрычніка 2026 15:33

Не маўчаў перад уладай і не пакідаў людзей у бядзе. Памёр святар Ігар Кандрацьеў

Ён дапамагаў людзім, адраджаў грэка-каталіцкую царкву на Брэстчыне, распаўсюджваў Біблію па-беларуску і патрабаваў вызвалення людзей, калі іншыя баяліся нават загаварыць. Айцец Ігар Кандрацьеў быў святаром, для якога вера не абмяжоўвалася…

27 ліпеня 2026 11:26

Вольга Севярынец: «Жанчыны Беларусі ўжо даўно паказалі, на што яны здольныя»

Пра пакуты беларускіх палітвязняў ужо задакументавана нямала гісторый. Значна менш вядома пра тое, што ўвесь гэты час перажывалі іх жонкі і маці, калі жыццё вымяралася не месяцамі і гадамі, а…