Аўторак24 лістапада
+2°Брэст · заўтра +1…+2°
$2,9946▼0,0024€3,2863▼0,001510 zł7,3739▼0,0065Курс НБРБ
Уладальніку літаратурнай Мядовай прэміі прынеслі ўзнагароду дадому ў Брэсце

Уладальніку літаратурнай Мядовай прэміі прынеслі ўзнагароду дадому ў Брэсце

11:48 17 снежня 2020 ·
Заснавальнік прэміі паспеў уручыць яе і можа зноў сесці ў турму

Паэт-пчаляр з Лінова (каля Пружан) Мікола Папека 16 снежня ў чарговы раз уручыў сваю Мядовую прэмію. Пуд мёду дастаўся Міколу Аляхновічу за зборнік вершаў “Вясновы роздум”.

Пару радкоў з яго – на суд чытачоў сайта “Першы Рэгіён”.

“Шчаслівы той на гэтым свеце белым, \ Хто, верачы ў душу, не забываў пра цела.”

“… Талерантныя, памяркоўныя… \ Мёд атрутны лагодзіць слых. \ У краіне сваёй бязмоўныя – ад каго ж такі ўдар пад дых? \ Так няпроста, нялёгка наўпрост ісці, \ свой цярэбячы шлях і след. \ Аглядаюся – мудрыя постаці. \ Углядаюся – запавет.”

ПРАДВЕСНЕ

Напрадвесні – а быў канец лютага – \ ды тэрмометр у мінусе ўзрос, \ ты прыйшла да мяне, пачутага \ праз мяцеліцу і мароз. \ Не былі мы нязгодай зацятыя. Боль расстання – даруй мне яго… \ А далоні твае птушанятамі \ гасяць скроняў маіх агонь.”

Апошні верш гэта даніна памяці жонкі аўтара, якая пайшла з жыцця даўно, але гэтая свежая кніга поўніцца знакамі памяці.

Пуд мёду для Міколы Аляхновіча

Зборнік выйшаў з друку ў выдавецтве “Альтэрнатыва” акурат у лютым 2020 года невялічкім накладам. Яно і зразумела: цяпер фінансы на такое зусім скупыя. Гэта трэцяя кніга паэзіі Міколы Аляхновіча.

Яшчэ ён мае на рахунку кнігу перакладаў з чатырох моваў “Тонкая размовы ніць” (2013). Адна з моў-крыніц венгерская. Гэта невыпадкова: перакладчык вядомы найперш як навуковец-мовавед, шматгадовы дэкан філалагічнага факультэта Брэсцкага ўніверсітэта. Таксама спадар Аляхновіч выкладаў беларусістыку ў Будапешце, адтуль веданне венгерскай.

Пасля выхаду кнігі, адзначанай цяпер Мядовай прэміяй, Мікола Аляхновіч цяжка занядужаў. Змаганне з інсультам, з другім… Нам застаецца пазычыць аўтару волі і вяртання.

Што да заснавальніка Мядовай прэміі – паэта-пчаляра Міколы Папекі, то ён выказаў пэўную асцярожную задаволенасць. Рэч у тым, што яго зрабілі фігурантам крымінальнай справы за пратэст супраць фальшавання на мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Маўляў, 13 верасня вадзіў карагод на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Касманаўтаў.

Адседзеў нават нядаўна Мікола Папека двое сутак ў брэсцкім ізалятары, у рамках следства. “Выпусцілі, мабыць, да суду, калі дойдзе“, – скупа падзяліўся ён на ўручэнні сваёй прэміі.

/2020/11/30/pruzhansk-paet-pchalyar-m-kola-papeka-zatryimanyi-pa-kryim-nalnay-sprave/

Было тое дома ў Аляхновіча. І я там быў, віна і мёду, праўда, не піў. Не да віна, не да мёду. Але кніга выйшла добрая.

Мядовая прэмія сёлета была ўручаная ў 19-ты раз. Аднойчы (у 2013 годзе) 16 кілаграмаў мёду паехалі ва Ўкраіну да паэткі Ніны Горык. Былі яе лаўрэатамі шмат хто з берасцейскіх творцаў. Сярод іх – Алесь Каско, з якім Мікола Папека 28 снежня 2011 года адзначаў (на двух) 110-я народзіны, і Мікола Пракаповіч (на здымку без маскі, з вусамі).

Два Міколы, Папека і Пракаповіч

Папека дык якраз замаскаваны. Хто яго ведае, а гэта нямала людзей, то ўявіць сабе яго чорныя вусы. Такім чынам, двое вусатых?

Усё не так проста. Калі віртуальна здымеце з яго маску, акажацца, што мае Папека нязвыкла голы, бязвусы твар. Чаму? А спытайце ў каментарах, гэта ж асобная тэма. То і адкажу асобна. Або звярніцеся да яго наўпрост. Мы ж усе тут цяпер суседзі, дзякуй тэхнічнай рэвалюцыі.

 

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

24 лістапада 2026 02:00

Беларусаў мільёны, але беларуская мова застаецца мовай меншасці

Ці можа нацыя захаваць сваю адметнасць, калі яе родная мова паступова знікае са штодзённага жыцця? Беларусамі сябе называюць мільёны людзей, але для значнай часткі…

15 лістапада 2026 13:23

Ці хочуць беларусы жыць пры прыгонным праве?

Замест таго каб ствараць у рэгіёнах умовы, пры якіх людзі самі захочуць заставацца там жыць і працаваць, нязменны кіраўнік Беларусі прапануе абмежаваць магчымасць іх…

02 лістапада 2026 23:12

Бульбянае шчасце «Мінскай праўды»: адзін мех на ўсю рэдакцыю

У рэдакцыі «Мінскай праўды» адбылася падзея, якую цяжка пераацаніць. Супрацоўнікі атрымалі амаль 25 кілаграмаў бульбы з агарода Аляксандра Лукашэнкі. Не кожнаму па мяху, вядома.…

22 кастрычніка 2026 15:33

Не маўчаў перад уладай і не пакідаў людзей у бядзе. Памёр святар Ігар Кандрацьеў

Ён дапамагаў людзім, адраджаў грэка-каталіцкую царкву на Брэстчыне, распаўсюджваў Біблію па-беларуску і патрабаваў вызвалення людзей, калі іншыя баяліся нават загаварыць. Айцец Ігар Кандрацьеў быў святаром, для якога вера не абмяжоўвалася…