Чацвер19 лістапада
+7°Брэст · заўтра +2…+8°
$2,9950▼0,0037€3,2876▼0,011310 zł7,4538▼0,0321Курс НБРБ
В Пружанах на пожаре кошка спасла хозяев

В Пружанах на пожаре кошка спасла хозяев

13:12 24 верасня 2017 ·
20 сентября на улице Свободы в Пружанах горел многоквартирный жилой дом. Жертв удалось избежать благодаря домашней кошке, которая почувствовала запах дыма и разбудила хозяев.

Об этом пишет “Раённыя будні”.

Надзвычайная гісторыя з добрым фіналам адбылася 20 верасня ў адным з шматкватэрных дамоў г.Пружаны. У чатыры гадзіны ночы дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацый атрымаў трывожны выклік: гарэў жылы чатырохкватэрны дом па вуліцы Свабоды.

Калі пажарныя прыехалі на месца здарэння, то ўбачылі, што агонь поўнасцю ахапіў веранду першай кватэры, перакінуўся на такую ж драўляную прыбудову другой кватэры і на агульны дах будынка. З агню выратавальнікі вынеслі траіх жыльцоў — двух састарэлых бацькоў, аднаму з якіх было цяжка рухацца без дадатковай дапамогі, і іх нецвярозага сына, 1969 г.н.

Выйсце было заблакіравана агнём і пацярпелых выцягвалі з акна. Таксама пажарныя дапамаглі пакінуць памяшканне жыльцам з другой кватэры — маці з пяцігадовым сынам і гадавалай дачкой.

Падчас устанаўлення прычын вогненнага здарэння высветліліся цікавыя факты. Як расказвае гаспадыня кватэры, адкуль пайшоў агонь, а потым прызнаўся сам яе сын, у якога потым у крыві было выяўлена 1,8 праміле алкаголю, хутчэй за ўсё першай загарэлася канапа, што стаяла на іх верандзе. Жанчына перад сном выходзіла на вуліцу і заўважыла, што з яе ідзе дым. Дагэтуль там курыў сын і хутчэй за ўсё непатушаны акурак запаліў мэблю. Гаспадыня паліла канапу вадой і вырашыла, што справілася з узгараннем.

Каля чатырох гадзін ночы ў суседзяў узнялася кошка, якая пачала  галасіць і пабудзіла гаспадароў. Хутка было ўстаноўлена, што яе напалохаў дым, які пранік у суседнюю кватэру. Як сцвярджаюць самі пажарныя, што «подзвіг» жывёліны дапамог выратаваць жыцці шасці чалавек.

У выніку пажару агнём пашкоджаны абедзве веранды і агульны дах будынка.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

18 лістапада 2026 01:20

Как читать сайты в Беларуси, если они не открываются: Psiphon, VPN и Tor

Сайт «Першы Рэгіён» заблокирован в Беларуси, но читать нас можно. Рассказываем, как открыть 1reg.pro через Psiphon, VPN и Tor за пару минут и как делать это безопасно.

22 кастрычніка 2026 10:26

Снимаете на видео – получите штраф? Как пугают законом, забывая рассказать о правах

Одно из издание недавно разразилось страшилкой про штраф аж до 9 тысяч рублей за видеосъёмку конфликтов. Из него некоторые сделают выводы, что когда гражданин достал телефон и начинает снимать, то…

11 кастрычніка 2026 13:35

Гражданина Мадагаскара экстрадировали из ОАЭ в Беларусь

Беларусь добилась выдачи из Объединённых Арабских Эмиратов иностранца, которого обвиняют в организации нелегального маршрута миграции в Евросоюз. По версии следствия, через белорусскую территорию он…

10 кастрычніка 2026 17:26

Защита личных данных на государственном сервисе “Обращения.бел” оказалась пшиком?

Доверили государству свои жалобы, а их теперь читают посторонние? «Обращения.бел: сервис, которому доверяют», гордо рекламировало Министерство связи. Через систему подано более 1,7 миллиона обращений, а…