Нядзеля22 лістапада
+2°Брэст · заўтра +1…+2°
$2,9943€3,291310 zł7,4496Курс НБРБ
У Лунінецкім раёне каранавірус у старшыні сельсавету, а яго бацькі памерлі ў адзін дзень

У Лунінецкім раёне каранавірус у старшыні сельсавету, а яго бацькі памерлі ў адзін дзень

19:01 20 красавіка 2020 ·
Гэта адбылося 16 красавіка ў вёсцы Ракітна Лунінецкага раёну. Ранкам памёр гаспадар дома Іван В., а вечарам — ягоная жонка Ганна. Яшчэ на пачатку красавіка адчуў недамаганне іхні сын Аляксандр, старшыня Дварэцкага сельсавета. Аляксандру 47 гадоў, а жыў ён разам з бацькамі. Ад 6 красавіка Аляксандр не хадзіў на працу, а 16-га — яго шпіталізавалі з двухбаковай пнеўманіяй.

«Званіў сёння, кажа, што ўжо нармальна ўсё з ім. Пайшоў на папраўку, а так днём тэмпература была 37,8, а пад вечар да 39 падымалася. Першы тэст на каранавірус у яго станоўчы быў. Нібыта ўжо і другі бралі, але пакуль вынікаў няма», – расказалі у сельсавеце.

У бальніцы ляжыць і старэйшая дачка В. Яна таксама жыла ў Ракітне, недалёка ад хаты бацькоў. Што менавіта з ёй, аднавяскоўцы не ведаюць.

У сельсавеце «Нашай Ніве» таксама расказалі, што ў бальніцы з пнеўманіяй ляжыць таксама загадчыца спраў, але ў яе тэст на COVID-19 нібыта аказаўся адмоўны.

Сям’я В. жыла ў Ракітне, яны даўно пенсіянеры: Івану Рыгоравічу было 83 гады, а Ганне Аляксееўне — 87. У свой час працавалі паляводамі ў калгасе.

У Ганны Аляксееўны таксама знайшлі пнеўманію, але яе не шпіталізоўвалі па прычыне таго, што не было б каму даглядаць яе мужа. Іван Рыгоравіч ужо даўно быў не хадзіў, быў прыкаваны да ложка. Медыкі лекавалі жанчыну дома.

«Ён ранкам памёр. Амаль адразу і яе ў рэанімацыю павезлі, на насілках з хаты выносілі, да вечара памерла», — кажа суседка.

«У нас у вёсцы ўжо трэці раз такое, што сям’я ў адзін дзень памірае, але гэта яшчэ да каранавіруса было», — кажа іншы жыхар Ракітна.

І сына, і дачку на пахаванне бацькоў не адпусцілі з бальніцы. Арганізоўвала развітанне яшчэ адна дачка.

«Пахаванне 17 красавіка было. Паехала на могілкі машына з закрытымі трунамі: ніхто побач не сядзеў з труной, за машынай пешшу таксама ніхто не ішоў. Людзі толькі ў аўто ехалі следам, машын шэсць можа. І пасля абеду развітальнага не арганізоўваў ніхто. Хата цяпер на замку стаіць», — кажа суседка.

Адкуль у Ракітным мог узяцца каранавірус, людзі не ведаюць. «Па ўсім свеце той вірус, то чаму ў нас не будзе. Амерыканцы кажуць, што кітайцы яго прыдумалі, кітайцы — што амерыканцы. Але мы не ведаем, хто яго сюды прывёз», — кажуць жыхары лунінецкай вёсачкі.

Фота ілюстрацыйнае

/2020/04/18/kak-rabotayut-patruli-gai-mezhdu-pinskom-i-lunincem/

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

09 лістапада 2026 15:26

«Я здесь вообще зачем?» Как найти своё место в команде и не потерять себя

В хорошей команде каждому должно найтись место. Но что делать, если вы не понимаете, в чём ваша роль, или она давно перестала вас устраивать? Иногда это становится заметно в самых…

03 лістапада 2026 15:05

Это усталость или выгорание: как вернуть ресурс и не потерять себя

Выходные закончились, а ощущения отдыха нет. Утром трудно взяться за привычные дела, сообщения раздражают, на разговоры с близкими не хватает сил. Даже то, что раньше радовало, теперь оставляет равнодушным. Это…

27 кастрычніка 2026 19:50

Зачатие касается двоих. Почему здоровый мужчина не всегда может стать отцом

Мужчина может хорошо себя чувствовать, не замечать проблем в интимной жизни и всё же столкнуться с трудностями при зачатии ребёнка. Почему так бывает, что влияет на способность стать отцом и…

17 верасня 2026 14:13

Белорусок проверят на риски бесплодия. Но дело не только в здоровье

Официально новое обследование должно заранее выявлять проблемы с репродуктивным здоровьем. Однако программа появилась на фоне призывов властей повышать рождаемость. Поэтому у неё легко прочитывается и другой смысл. Государство всё внимательнее…