Нядзеля22 лістапада
+2°Брэст · заўтра +1…+2°
$2,9943€3,291310 zł7,4496Курс НБРБ
У Бярозе пратэстанты зладзілі свята з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

У Бярозе пратэстанты зладзілі свята з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

17:15 14 жніўня 2017 ·
Бярозаўскія вернікі царквы Хрысціян Веры Евангельскай адзначылі 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, выдання Францішкам Скарынай друкаванай Бібліі на беларускай мове.

Раман, вернік:

“Фестываль прысвечаны выданню першай друкаванай Бібліі па-беларуску. Гэта было зроблена 500 год таму. Мы атрымалі Біблію на роднай мове і змаглі яе лепей чытаць і разумець.

Валянціна Восіпава, Саюз беларускіх пісьменнікаў, намесніца старшыні абласнога літаратурнага аб’яднання “Берасцейшчына”:

“Вельмі ўражана маштабам такога свята, што менавіта ў нас, у Бярозе, арганізатары зрабілі такі падарунак усім прыхільнікам беларускай мовы, гожага слова. Нам, насамрэч, ёсць чым ганарыцца – гэта наша 500-годнасць. Такое свята сведчыць, што у нас ёсць і мінулае, і будучыня.”

Падчас свята спявалі хрысціянскія песні, працавалі выставы народнай творчасці. Шмат выступаў было на беларускай мове.

 

 

 

 

 

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

20 лістапада 2026 15:00

Рамуальд Траўгут: шлях ад афіцэра імперыі да сімвала барацьбы з ёю

Ураджэнец Камянецкага раёна амаль усё жыццё служыў Расійскай імперыі, а ў 1863 годзе ўзначаліў паўстанне супраць яе.

19 лістапада 2026 16:00

Баляслаў Пачопка: вясковы святар на Целяханшчыне, якому дапамагала княгіня

Грэка-каталіцкі святар Баляслаў Пачопка выдаў адну з першых граматык беларускай мовы і пабудаваў царкву ў Бабровічах. Яго лёс і трагедыя яго вёсак.

08 лістапада 2026 01:01

Ад Ліберыі да Кітая праз Якуба Коласа. Як тлумачаць, чаму ў Беларусі не патрэбныя палітычныя партыі

Спачатку нам распавядаюць, што заходнія выбары купляюць мільянеры, потым абвяшчаюць кітайскіх камуністаў узорам сумленнасці, а ў фінале высвятляецца, што самім беларусам дастаткова моцнага прэзідэнта…

20 кастрычніка 2026 16:04

«А кто это на фотографии?» Как узнать историю своей семьи, пока не стало поздно

В старом семейном альбоме попадаются фотографии людей, о которых уже никто ничего не помнит. Спросить не у кого, а выбросить снимок рука не поднимается. Но иногда за такой фотографией обнаруживается…