Аўторак24 лістапада
+2°Брэст · заўтра +1…+2°
$2,9946▼0,0024€3,2863▼0,001510 zł7,3739▼0,0065Курс НБРБ
У Косаве прайшоў сход, на якім абмеркавалі пажарную бяспеку

У Косаве прайшоў сход, на якім абмеркавалі пажарную бяспеку

18:51 28 лютага 2019 ·
У рамках прафілактычнай акцыі “Бяспека - у кожны дом!” и правядзення на тэррыторыі раёна адзінага Дня бяспекі, у горадзе Косава Івацэвіцкага раёна праведзена грамадскае мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў раённага аддзела па наддзвычайных сітуацыях.

Перад жыхарамі Косава 26 лютага выступіў выконваючы абавязкі начальніка Івацэвіцкага райаддзела па НС Дыдышка Віталій Аляксандравіч. Ён распавёў аб аператыўнай абстаноўцы з пажарамі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці і Івацэвіцкага раёна ў прыватнасці.

Далей Віталій Аляксандравіч агучыў асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў: неасцярожнае абыходжанне з агнём, ў прыватнасці пры курэнні, асабліва у стане алкагольнага ап’янення, парушэнне правілаў эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём.

У мінулым годзе у горадзе Косава таксама адбыўся адзін пажар, прычынай якога паслужыла неасцярожнасць з агнём.

Віталій Аляксандравіч адзначыў, што часцей за ўсё бяда адбываецца па віне саміх грамадзян і заклікаў кожнага выконваць правілы бяспечнага абыходжання з адкрытым агнём.

Да дыялогу меркаванняў у сваю чаргу падключыліся дырэктар ААТ “Косава” Шастак Вячаслаў Аляксандравіч і старшыня Косаўскага гарадскога Савета Юдчыц Леанід Уладзіміравіч.

Не пакінуў убаку Віталій Аляксандравіч і аўтаномны пажарны апавяшчальнік, з прыладай пазнаёміў усіх прысутных і парэкамендаваў усталяваць гэты прыбор кожнаму грамадзяніну ў свае домаўладанні.

Дарэчы, у 2018 годзе на тэррыторыі раёна тройчы дзякуючы апавяшчальніку удалося пазбегнуць буйнога развіцця пажару і выратаваць жыцці людзей.

У завяршэнне мерапрыемства з удзельнікамі гарадскога сходу былі адпрацаваны асноўныя алгарытмы дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару і іншых надзвычайных сітуацый.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

18 лістапада 2026 01:20

Как читать сайты в Беларуси, если они не открываются: Psiphon, VPN и Tor

Сайт «Першы Рэгіён» заблокирован в Беларуси, но читать нас можно. Рассказываем, как открыть 1reg.pro через Psiphon, VPN и Tor за пару минут и как делать это безопасно.

22 кастрычніка 2026 10:26

Снимаете на видео – получите штраф? Как пугают законом, забывая рассказать о правах

Одно из издание недавно разразилось страшилкой про штраф аж до 9 тысяч рублей за видеосъёмку конфликтов. Из него некоторые сделают выводы, что когда гражданин достал телефон и начинает снимать, то…

10 кастрычніка 2026 17:26

Защита личных данных на государственном сервисе “Обращения.бел” оказалась пшиком?

Доверили государству свои жалобы, а их теперь читают посторонние? «Обращения.бел: сервис, которому доверяют», гордо рекламировало Министерство связи. Через систему подано более 1,7 миллиона обращений, а…

01 ліпеня 2026 20:02

Памілаванне па-беларуску – без дакументаў і адказаў

1 ліпеня 2026 года – 32 чалавекі на свабодзе! Для родных галоўнае - што іх родны чалавек выйшаў з-за кратаў. Але для грамадства і журналістаў яшчэ адно важнае пытанне: ці…