Нядзеля22 лістапада
+2°Брэст · заўтра +1…+2°
$2,9943€3,291310 zł7,4496Курс НБРБ
У сельсавеце Бярозаўскага раёну пералічылі галасы. «Супраць усіх» не перамог

У сельсавеце Бярозаўскага раёну пералічылі галасы. «Супраць усіх» не перамог

09:50 14 сакавіка 2018 ·
У Першамайскай сельскай выбарчай камісіі пералічылі галасы ў Кабакоўскай выбарчай акрузе № 11. У выніку дэпутатам сельсавету абвясцілі былога міліцыянта Дзмітрыя Гукіна.

Раней бярозаўскі назіральнік Сяржук Русецкі і сябра ўчастковай выбарчай камісіі Аляксандр Кенда расказалі, што ў час падліку галасоў у дзень выбараў на гэтым участку большасць прагаласавала «супраць усіх», што было зафіксавана і ў пратаколе.

Скандал: у Бярозаўскім раёне на выбарах у сельсавет перамог «супраць усіх»?

Аднак праз пэўны час пасля выбараў стала вядома, што на гэтай безальтэрнатыўнай акрузе ўсё ж абвясцілі дэпутатам Дзмітрыя Гукіна – былога ўчастковага, цяпер – юрыста сельгасарганізацыі.

Назіральнік з Бярозы Сяржук Русецкі напісаў заяву ў пракуратуру, каб высветліць, чаму так атрымалася. Яму прыйшоў адказ з Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі, што бюлетэні яшчэ раз пералічваліся на наступны дзень пасля выбараў, 19 лютага.

«Першамайская сельская выбарчая камісія ў прысутнасці членаў Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі Крагеля А.У. і Мшара В.У., намесніка старшыні ўчастковай камісіі ўчастку для галасавання № 30 Быцко І.Л., правяла паўторны пералік галасоў па Кабакоўскай выбарчай акрузе № 11, пра што быў складзены акт аб правядзенні паўторнага падліку галасоў выбарнікаў па гэтай выбарчай акрузе», — паведамляецца ў адказе з раённай выбарчай камісіі на заяву Русецкага.

У выніку другога падліку выявілася, што за кандыдата Дзмітрыя Гукіна аддадзена 50 галасоў, а «супраць усіх» прагаласавалі 39 чалавек. У першапачатковым пратаколе гэтыя лічбы былі наадварот:

 

Назіральнік Сяржук Русецкі кажа, што здзіўлены такім паваротам, таму што і сам стаяў каля стала, дзе лічыліся галасы ў дзень выбараў:

«Камісія з 14 чалавек лічыла галасы. Потым кандыдат абскардзіў гэта, тлумачэньні ўзялі ў назіральнікаў, але чамусьці не ва ўсіх, а толькі „правільных“. Тое самае можна сказаць і пра сяброў камісіі — калі спачатку ўсе 14 лічылі, то чаму на паўторны пералік не запрасілі сябра камісіі ад БНФ Аляксандра Кенду? Вынік атрымаўся такі, які быў патрэбны райвыканкаму», — заявіў Сяржук Русецкі.

Калі б на гэтай безальтэрнатыўнай акрузе большасць галасоў былі зафіксаваныя “супраць усіх”, то выбары тут не адбыліся б.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

08 лістапада 2026 14:38

Еўропа хоча гаварыць з Расіяй. Але палітолаг забыў удакладніць, пра што менавіта

Асобныя дыпламатычныя ініцыятывы еўрапейскіх лідараў ужо падаюць як змену стаўлення Еўропы да Расіі. Палітолаг Дзяніс Дзянісаў тлумачыць гэта празрэннем еўрапейскіх палітыкаў, якія нібыта ўсвядомілі…

08 лістапада 2026 13:33

Бітва за сякеру Лукашэнкі

Пішучая брація дзяржСМІ змагаецца за бясцэнны прыз — працоўную сякеру Аляксандра Лукашэнкі з яго асабістым аўтографам. Дзеля такой узнагароды работнікі дзяржаўных СМІ змянілі пёры…

08 лістапада 2026 01:01

Ад Ліберыі да Кітая праз Якуба Коласа. Як тлумачаць, чаму ў Беларусі не патрэбныя палітычныя партыі

Спачатку нам распавядаюць, што заходнія выбары купляюць мільянеры, потым абвяшчаюць кітайскіх камуністаў узорам сумленнасці, а ў фінале высвятляецца, што самім беларусам дастаткова моцнага прэзідэнта…

02 лістапада 2026 18:28

Медыягігіена па-беларуску. Як фільтраваць інфармацыйны шум і заставацца пры здаровым розуме

Як не патануць у навінах, захаваць здаровы сэнс і не падставіцца — практычны дапаможнік па медыягігіене ў Беларусі.