Аўторак24 лістапада
+2°Брэст · заўтра +1…+2°
$2,9946▼0,0024€3,2863▼0,001510 zł7,3739▼0,0065Курс НБРБ
Выратавальнікі выступілі на сельскім сходзе ў Выганашчах

Выратавальнікі выступілі на сельскім сходзе ў Выганашчах

09:56 02 сакавіка 2019 ·
27 лютага ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі "Адзіны дзень бяспекі" выконваючы абавязкі начальніка Iвацэвiцкага райаддзела па НС Дыдышка Віталій Аляксандравіч сумесна са старшынёй Тэлеханскага сельвыканкама Дземянчык Трафiмам Трафiмавiчам і дырэктарам ААТ "Тэлеханы-агра" Лукашэвіч Сяргеем Фёдаравiчам у сценах Выганашчанскага сельскага клуба правялі сход грамадзян.

Віталiй Аляксандравіч распавёў аб асноўных прычынах узнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх. У прыклад прыводзіліся надзвычайныя сітуацыі, якія ўзнікалі менавіта ў гэтай вёсцы.

Так, за мінулы год жыхары Выганашчаў пацярпелі двойчы ў выніку вогненнай стыхіі. Прычынай аднаго з пажараў паслужыла навальніца, падчас якой маланка трапіла ў дах пабудовы. Другі выпадак адбыўся ад неасцярожнасці з агнем саміх грамадзян.

Чытайце тут падрабязней:
О пожаре в Выгонощах Ивацевичского района

Дарэчы, неасцярожнасть з агнем з’яўляецца самай распаўсюджанай прычынай пажараў. І умовы узнікнення іх, часцей за ўсе, недахоп ведаў і грэбаванне мерамі папажарнай бяспекі. Таму ўвага слухачоў была накіравана на правілы пажарнай бяспекі пры карыстанні адкрытымі крыніцамі агню, эксплуатацыі печаў, газавага і электраабсталявання, а таксама недапушчальнасці пакідання малалетніх дзяцей адных дома, ад рук якіх таксама можа ўспыхнуць “чырвоны певень”.

Напярэдадні вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду прадстаўнік МНС рэкамендаваў не дапускаць развядзенне некантраляваных вогнішчаў і быць вельмі пільнымі ў перыяд спальвання смецця на асабістых падворках і прылеглых да іх землях. Былi растлумачаны асноўныя патрабаванні да развядзення вогнішчаў, а таксама меры адміністрацыйнага ўздзеяння пры іх парушэнні.

У канцы свайго выступлення Віталiй Аляксандравіч даў падрабязныя адказы на пытанні, якія цікавiлi грамадзян. Дэманстрацыя тэматычных ролікаў стала заключным этапам сходу грамадзян вёскі Выганашчы.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

18 лістапада 2026 01:20

Как читать сайты в Беларуси, если они не открываются: Psiphon, VPN и Tor

Сайт «Першы Рэгіён» заблокирован в Беларуси, но читать нас можно. Рассказываем, как открыть 1reg.pro через Psiphon, VPN и Tor за пару минут и как делать это безопасно.

22 кастрычніка 2026 10:26

Снимаете на видео – получите штраф? Как пугают законом, забывая рассказать о правах

Одно из издание недавно разразилось страшилкой про штраф аж до 9 тысяч рублей за видеосъёмку конфликтов. Из него некоторые сделают выводы, что когда гражданин достал телефон и начинает снимать, то…

10 кастрычніка 2026 17:26

Защита личных данных на государственном сервисе “Обращения.бел” оказалась пшиком?

Доверили государству свои жалобы, а их теперь читают посторонние? «Обращения.бел: сервис, которому доверяют», гордо рекламировало Министерство связи. Через систему подано более 1,7 миллиона обращений, а…

01 ліпеня 2026 20:02

Памілаванне па-беларуску – без дакументаў і адказаў

1 ліпеня 2026 года – 32 чалавекі на свабодзе! Для родных галоўнае - што іх родны чалавек выйшаў з-за кратаў. Але для грамадства і журналістаў яшчэ адно важнае пытанне: ці…