«Вырабляла прадукцыю СМІ»: журналістку Тамару Шчапёткіну з Бярозы аштрафавалі на 575 рублёў

18:08 15 ноября 2017
1
Такое рашэнне прыняла суддзя Бярозаўскага суду Алена Нямкова. Тамару Шчапёткіну прызналі вінаватай "у вырабе прадукцыі СМІ" для замежнага сродку масавай інфармацыі без акрэдытацыі на тэрыторыі Беларусі.

Тамары Шчапёткінай прысудзілі 25 базавых велічынь штрафу – гэта 575 рублёў. Журналістка з гэтым рашэннем не згодная, яна заявіла, што “вырабам прадукцыі СМІ займаюцца цэлыя рэдакцыі, а збіраць і распаўсюджваць інфармацыю можа любы чалавек”.

Падставай да судовага разбіральніцтва стаў пратакол кобрынскага ўчастковага Юрыя Свідуновіча, складзены на Тамару Шчапёткіну за тое, што яна 28 верасня запісвала на дыктафон каментары людзей у будынку Кобрынскага суду. Паводле міліцыянта, гэтыя каментары потым з’явіліся на сайце “Радыё Рацыя”.

У бярозаўскім судзе падчас паседжання праглядзелі відэа-трансляцыю з кобрынскага суду, якую вёў блогер з Брэста Сяргей Пятрухін. на падставе гэтага відэа Шчапёткіну прызналі вінаватай у працы на замежнае СМІ без акрэдытацыі.

Як распавяла “Першаму Рэгіёну” Тамара Шчапёткіна, яна лічыць прысуд палітычным, журналістка мяркуе, што такім чынам на яе “ціснуць за тое, што піша пра праблемы простых людзей, якіх крыўдзяць чыноўнікі”.

Загалоўнае фота — Тамара Шчапёткіна (з дыктафонам) на ўрачыстасцях у гонар Тадэвуша Касцюшкі ў Косаве, 4 лютага 2017

Чытайце таксама:
Бярозаўскія чыноўнікі не захацелі слухаць крытычны выступ каля помніка Леніну

  1. Аліса в 22:23

    Сур’ёзных спраў вырашыць не могуць. А тут нібы пры справе і ў бюджэт грошы паступяць і сабе за лізаблюдства атрымаюць прэміі, іўды!

Комментирование закрыто.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

23 июля 2026 20:05

МИД Беларуси заявил об угрозе детям активистки, которая живёт в Польше

О готовящемся в Польше совершении террористического акта и нападении на несовершеннолетних детей белорусской активистки 23 июля 2026 года сообщил МИД Беларуси польской стороне по дипломатическому каналу. И тут же опубликовал пост в своём ТГ-канале.

02 июня 2026 22:16

После ударов по российским НПЗ белорусский бензин стал на вес золота

Белорусские НПЗ могут больше заработать на российском рынке, потому что у России снова проблемы с собственным бензином. После атак украинских беспилотников и остановок части нефтепереработки Москва хочет нарастить поставки из Беларуси и сделать их выгоднее для продавцов.

18 мая 2026 12:09

«Нейтралитет» Беларуси под гул дронов уже не работает

Для белорусов, которых годами убеждали, что Беларусь «не участвует в войне», из Украины прозвучал один из самых прямых сигналов за всё время полномасштабного конфликта. Командующий Силами беспилотных систем ВСУ Роберт Бровди, более известный как "Мадяр", заявил, что Украина фиксирует каждый российский «шахед», пролетающий через территорию Беларуси, и предупредил: за помощь агрессору придётся отвечать.

24 апреля 2026 08:15

Украина собирается выйти на мировой рынок оружия

Конечно Украина может начать экспорт собственного оружия и сейчас, но продавать собираются не всё подряд. Речь идет о тех разработках, которых уже достаточно много, либо о тех моделях, что почти не используются на фронте.